Культурный навигатор

На экскурсію – з першымі пеўнямі

27.08.2026

Сёння ўжо нікога не здзівіш начнымі, або вячэрнімі экскурсіямі – іх практыкуюць ва ў многіх падобных установах культуры. А вось раннія (калі ёсць жаданне, вандроўка па замкавых вежах можа пачацца нават у пяць гадзін раніцы) – гэта вынаходніцтва лідскіх музейных супрацоўнікаў.

Тыя, хто ўжо паспеў пабываць на гэтай інтэрактыўнай экскурсіі, распавядаюць пра дзіўныя ўражанні: нібыта адчуваеш першыя ўздыхі старажытных сцен, якія, прачынаючыся з першымі прамянямі сонца, скідваюць з сябе дрымоту і вітаюць сваіх гасцей. А далёкі спеў пеўняў з прыватнага сектара робіць паглыбленне ў эпоху асабліва глыбокім. Здаецца, быццам час на імгненне павярнуўся назад, і замак зноў напоўніўся жыццём даўно адышоўшых стагоддзяў.

Што ж чакае экскурсантаў? У варотах іх сустрэне дама ў сярэднявечным строі, якая не толькі распавядзе гісторыю замка, прапануе агледзець унікальныя экспанаты, але і правядзе ў каралеўскай зале, якая абсталявана ў адной з вежаў, каранаванне ўдзельнікаў, навучыць іх старадаўнім танцам і гульням. А на прыканцы – уручыць пачэсную грамату.

Каб адчуць магію сярэднявечнай раніцы, трэба папярэдне аставіць заяўку па тэлефонах: +375-154-60-62-60, або +375 29 343-47-73. Колькасць чалавек у групе неабмежаваная.

На экскурсію – з першымі пеўнямі

Выберите cookies

Для обеспечения удобства пользователей сайта bazargaradzenski.by используются файлы cookie. Подробнее об этом вы можете узнать в политике в отношении обработки файлов cookie