Падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах аўтары рэгіёна былі адзначаны дыпломамі і высокімі месцамі ў прэстыжных літаратурных конкурсах, што яшчэ раз пацвердзіла высокі ўзровень і прызнанне сучаснага слова Гродзеншчыны.
Людміла Антонаўна КЕБІЧ
Паэтэса, празаік, перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай дзяржавы. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. Старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Двойчы лаўрэат прэміі імя А.І.Дубко ў намінацыі «Пісьменнік года». Узнагароджана нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
Пераможца Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор года» ў намінацыі «Песенны жанр», за цыкл песень «Словы прызнання» вышэйшая ўзнагарода конкурсу – статуэтка «Залаты Купідон». Носіць ганаровае званне «Чалавек года Гродзеншчыны за 2013 год». Узнагароджана медалём Францыска Скарыны, медалём СПБ за вялікі ўклад у літаратуру. Атрымала Гран-пры ў Міжнародным фестывалі духоўнай творчасці ў Нясвіжы ў намінацыі «Малая проза» і першае месца за вершы духоўнай тэматыкі ў тым жа конкурсе.
Пераможца шматлікіх міжнародных, рэспубліканскіх і абласных літаратурных конкурсаў. У тым ліку падчас Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах атрымала дыплом І ступені ў адкрытым Рэспубліканскім конкурсе «З табой маё слова, Радзіма!» у намінацыі «Беларусь – міраносіца» за вершы патрыятычнай тэматыкі.
Людміла Антонаўна піша для дзяцей і дарослых. Выдала 28 кніг, чатыры зборнікі песень. Тэматыка разнастайная: малая і вялікая Радзіма, лірыка прыроды, кахання, чалавечыя адносіны, іранічныя і гумарыстычныя творы. Вершы ўвайшлі ў падручнікі «Музыка» для 2-га класа, хрэстаматыі па беларускай літаратуры, падручнікі па беларускай мове, шматлікія калектыўныя зборнікі. Яе вершы перакладаліся на рускую, украінскую, азербайджанскую, літоўскую, калмыцкую і польскую мовы.
Таксама з’яўляецца галоўным рэдактарам літаратурнага альманаха «На Нёманскай хвалі». Рэдактар калектыўных зборнікаў «Песнярам Айчыны», «Лепшы горад Зямлі», «Поле памяці», «Памяці вечны агонь», «Памяць вогненных гадоў».
Юлія Віктараўна МЕЛЬНІК (Раманюк)
Паэтэса. Асноўныя напрамкі творчасці – любоўная, філасофская, гарадская, патрыятычная лірыка. Упэўнена спрабуе сябе ў публіцыстыцы і перакладзе паэзіі. Аўтар кніг: «#любовьневойна», «Мой буревестник», «Многоточия ночи» і іншых.
Падчас Дня беларускага пісьменства атрымала ўзнагароды ў двух конкурсах:
I месца – у V Міжнародным конкурсе паэзіі і паэтычнага перакладу «Беларусь-Россия. Сожские берега дружбы» имени Л. Ю. Севера» за лепшы пераклад на беларускую мову верша Мікалая Рубцова «Русский огонёк»; III месца – у рэспубліканскім конкурсе «З табой маё слова, Радзіма!» (намінацыя «Беларусь – міраносіца») з творамі «Мая краіна», «Беларускі салдат», «Любы край», «Па-над Нёманам» і іншымі.
Дзмітрый Мікалаевіч РАДЗІВОНЧЫК
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, публіцыст. Стаў лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» за кнігу «Масты і берагі. Нарэшце я зразумеў, як гэта працуе…» У кнігу ўключаны публіцыстычныя і крытычныя артыкулы, якія дэталёва, у постацях, імёнах, падзеях, адлюстроўваюць сённяшні дзень літаратуры Гродзеншчыны. Аўтарам па-мастацку даследуецца сацыяльная значнасць сучаснага літаратурнага працэсу і яго вынікаў. «Масты і берагі» – другая па ліку кніга літаратурнай крытыкі гродзенскага публіцыста. Ёй папярэднічаў зборнік артыкулаў на рускай мове «Навстречу попутному ветру». Акрамя гэтага, у бібліяграфіі Дзмітрыя Радзівончыка яшчэ тры зборнікі паэзіі. Дзмітрый Мікалаевіч з’яўляецца ініцыятарам і вядучым публічных літаратурна-асветніцкіх праектаў, такіх як Гродзенская грамадская літаратурная школа (існуе з 2017 года) і Грамадскі дыскусійны клуб «Словадром», які створаны ў 2015 годзе.
Таццяна Іосіфаўна АБУХОЎСКАЯ
Паэтэса. Жыве ў Мастах, працуе дырэктарам Дома культуры аграгарадка Дубна Мастоўскага раёна. Скончыла філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Піша вершы са школьных гадоў. Актыўна публікуецца ў раённым і абласным друку, у газеце «Літаратура і мастацтва», часопісах «Полымя» і «Нёман», у шматлікіх калектыўных зборніках рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Пераможца шматлікіх літаратурных конкурсаў. Падчас ХXXIII Дня беларускага пісьменства атрымала дыплом І ступені ў адкрытым рэспубліканскім літаратурным конкурсе «З табой маё слова, Радзіма!» у намінацыі «Маці зямная па імені Жанчына» за нізку вершаў.
Арганізатар шматлікіх літаратурных мерапрыемстваў, удзельніца фестываляў і конкурсаў, у якіх неаднаразова атрымлівала самыя высокія адзнакі і ўзнагароды. Напрыклад, у рэспубліканскім фестывалі паэзіі «Масты сугучнасці» ў 2024 і 2026 гадах. Аўтар слоў гімна Рэспубліканскага фестывалю паэзіі «Масты сугучнасці». Тэматычныя накірункі творчасці: патрыятызм, гістарычная памяць, сацыяльная псіхалогія, гендэрныя ўзаемаадносіны, чалавек і мастацтва.
Таццяна Мікалаеўна ЯЦУК
Паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ў школе. Аўтар 17 кніг паэзіі для дарослых і дзяцей. Скончыла факультэт беларускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. Леніна. Кіраўнік літаратурнага аб’яднання «Купальскія зоры» пры гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая г. Баранавічы. Вершы публікуюцца ва ўсіх газетах і часопісах рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў: «ЛіМ», «Полымя», «Маладосць», «Роднае слова», Навагрудскай раённай газеце, «Настаўніцкай газеце», калектыўных зборніках і альманахах розных узроўняў.
Тэматыка: беларуская жанчына, гістарычная памяць, народныя традыцыі, філасофія чалавечага жыцця. Таццяна Мікалаеўна – часты госць ва ўстановах адукацыі і культуры, арганізатар літаратурных мерапрыемстваў, сустрэч з чытачамі.
Лаўрэат прэміі імя А.І. Дубко ў намінацыі «Пісьменнік года», пераможца абласнога літаратурнага конкурсу імя Цёткі (Алаізы Пашкевіч) у намінацыі «Паэзія». Пераможца і фіналістка шматлікіх літаратурных конкурсаў міжнароднага і рэспубліканскага ўзроўняў.
Яе кніга «Прага цішыні» была адзначана Гран-пры на Рэспубліканскім конкурсе імя Валянціна Таўлая ў Лідзе, а зборнік «Мудрасць вечара» прынёс ёй дыплом I ступені на конкурсе імя Яўгеніі Янішчыц «Жывём як светлай памяці зарок», які праходзіў у Івацэвічах. На апошнім Дні беларускага пісьменства ў Касцюковічах Таццяна Мікалаеўна за нізку вершаў патрыятычнай тэматыкі атрымала Грамату фіналіста ў адкрытым Рэспубліканскім літаратурным конкурсе «З табой маё слова, Радзіма!» у намінацыі «Беларусь – міраносіца».
Андрэй Сяргеевіч ДАРОЖКІН
Шматгранным талентам на свяце праявіў сябе Андрэй Дарожкін – паэт, празаік і драматург, вядомы як аўтар кніг «Куфар патрэбных казак» і п’есы пра подзвіг маладога падпольшчыка «Лёня Лорчанка: пад мірным небам, на палаючай зямлі…». Менавіта ў межах Дня беларускага пісьменства аўтар стаў сапраўдным рэкардсменам урачыстасці, заваяваўшы прызавыя месцы адразу ў шасці намінацыях трох розных літаратурных спаборніцтваў.
Выключны вынік творца дэманстраваў на адкрытым літаратурным конкурсе «І кружыцца планета Куляшова…» ва ўзроставай катэгорыі 26–35 гадоў, дзе стаў тройчы лаўрэатам. Ён узяў вышэйшую ўзнагароду – Гран-пры ў намінацыі «Ёсць у паэта свой аблог цалінны», а таксама дыпломы II і III ступені ў намінацыі «Ад шчасця сэрца скача, як дзіця».
Яшчэ тры важныя перамогі Андрэй Дарожкін атрымаў на Рэспубліканскім літаратурным конкурсе «З табой маё слова, Радзіма!» (у катэгорыі «Паэзія», 18–35 гадоў). Яго майстэрства прынесла яму адразу два дыпломы I ступені ў намінацыях «Як добра жыць на свеце без вайны» і «Маці зямная па імені Жанчына», а таксама дыплом II ступені ў намінацыі «Беларусь – міраносіца».
Вольга Сцяпанаўна АЛІЗАР
Паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар чатырох персанальных зборнікаў лірыкі: «О тебе, моя милая Родина», «У імя Перамогі», «Я дачка сінявокай краіны», «Карункі жыцця». Асноўныя тэмы – Радзіма, родная прырода, сямейныя і хрысціянскія каштоўнасці, чалавечыя ўзаемаадносіны.
Заваявала ІІІ месца на адкрытым літаратурным конкурсе беларускамоўнага верша «З табой маё слова, Радзіма» (намінацыя «Беларусь–міраносіца») за верш пад такой жа назвай – «З табой маё слова, Радзіма», які паэтэса назвала ў гонар конкурсу пасля дзвюх перамог у ім.
Вольга Сцяпанаўна працуе вядучым спецыялістам Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Разам з дачкой-школьніцай стварыла эмблему Міжнароднага фестывалю духоўнай творчасці «Богородице похвалу воспоём», які адбываецца штогод у Нясвіжы.
Актыўна ўдзельнічае ў жыцці пісьменніцкай арганізацыі, часты госць у школах і іншых установах культуры і адукацыі, прымае ўдзел у фестывалях і конкурсах. Вершы не толькі піша, але і вышывае на рушніках.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!